Зборная Беларусі па футболе апусцілася на 84-е месца ў рэйтынгу ФІФА

У актыве нашай нацыянальнай каманды засталося столькі ж ачкоў, колькі было ў чэрвеньскім рэйтынгу.
Sputnik

МІНСК, 25 ліп - Sputnik. Зборная Беларусі страціла дзве пазіцыі ў рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА) і апынулася на 84-м месцы. Новы спіс апублікаваны сёння на сайце ФІФА.

У актыве нашай нацыянальнай каманды засталося столькі ж ачкоў, колькі было ў чэрвеньскім рэйтынгу - 1286.

Беларусы за гэты час пацярпелі два паражэнні на хатніх арэнах у адборачным турніры чэмпіянату Еўропы-2020 (ад Германіі - 0:2 і Паўночнай Ірландыі - 0:1). Таксама ў зборнай з'явіўся новы трэнер: Міхаіл Мархель змяніў на гэтай пасадзе Ігара Крывушэнку.

Лідар рэйтынгу - каманда Бельгіі, у якой 1746 ачкоў. У топ-3 таксама апынуліся бразільцы (1726) і французы (1718). Украінская зборная зараз знаходзіцца на 25-м месцы, расіяне - 46-е.

Наступны паядынак зборная Беларусі правядзе 6 верасня. Гэта будзе адборачны матч чэмпіянату Еўропы-2020 супраць каманды Эстоніі, у якой 100-я пазіцыя ў рэйтынгу ФІФА. Абновяць спіс 19 верасня 2019 года.