МІНСК, 28 ліп - Sputnik. Журналіст і гісторык Уладзімір Кара-Мурза-старэйшы памёр у нядзелю на 60-м годзе жыцця, пра гэта сёння паведаміў яго сын.
Кара-Мурза скончыў гістарычны факультэт МДУ, у 1990-х прыйшоў працаваць на тэлебачанне. У розны час ён супрацоўнічаў з АРТ (цяпер - Першы канал), НТБ, ТНТ, а таксама RTVi. Доўгі час вёў праграму на станцыі "Эхо Москвы".
Аб смерці вядомага журналіста ў нядзелю паведаміў яго сын Уладзімір Кара-Мурза-малодшы.
"Сёння, 28 ліпеня, пайшоў з жыцця Уладзімір Аляксеевіч Кара-Мурза. Гісторык, тэлежурналіст, адзін з заснавальнікаў "старога НТБ". Мой тата. Сышоў у 8 раніцы, у дзень сваіх імянін", - паведаміў Уладзімір Кара-Мурза-малодшы.
Пра месца і час развітання з журналістам паведамяць пазней.