Беларусь і Узбекістан плануюць развіваць супрацоўніцтва ў сферы турызму

Прадстаўнікоў Узбекістана зацікавіў санаторна-курортны адпачынак у нашай краіне, а таксама асаблівасці развіцця аграэкатурызму.
Sputnik

МІНСК, 30 ліп - Sputnik. Беларусь і Узбекістан працягнуць нарошчваць супрацоўніцтва ў галіне турызму. Пра гэта намеснік міністра спорту і турызму Беларусі Міхаіл Партной заявіў на сустрэчы з часова выконваючым абавязкі старшыні Дзяржкамітэта Узбекістана па развіцці турызму Абдулазізам Акуловым, перадае прэс-служба Мінспорту.

Беларусь па бязвізе за год наведалі 137 тысяч турыстаў

Перамовы, на якіх бакі абмеркавалі далейшыя шляхі ўмацавання сувязяў у турыстычнай галіне, адбыліся ў выставачным цэнтры "БелЭкспа". Тут праходзіць прымеркаваная да I Форуму рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана тэматычная выстава.

У НАН Беларусі госці з Сярэдняй Азіі прэзентавалі турыстычны патэнцыял роднай краіны: у прыватнасці, прадставілі асноўныя маршруты (дзейнічаў нават віртуальны гід, які распавядаў пра славутасці на дзевяці мовах свету).

"Прадстаўнікоў Узбекістана цікавіў санаторна-курортны адпачынак у нашай краіне, а таксама асаблівасці развіцця аграэкатурызму. Плануецца, што госці наведаюць адзін з нашых санаторыяў, а таксама наведаюцца ў этнаграфічны музей "Дудуткі", - паведамілі ў прэс-службе Мінспорту.

Адзначаецца, што ўзаемадзеянне краін у турыстычнай сферы прыкметна актывізаваліся пасля візіту ва Узбекістан прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў верасні мінулага года. Тады была падпісана праграма супрацоўніцтва на 2019-2020 гады.

Чытайце таксама: