Радыё

Каго і калі выпусцяць пад амністыю: дэталі распавялі ў МУС

Як пройдзе амністыя ў сувязі з 75-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў радыё Sputnik Беларусь распавяла начальнік упраўлення выканання прысудаў Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Жанна Батурыцкая.
Sputnik
Каго і калі выпусцяць пад амністыю: дэталі распавялі ў МУС

Закон Рэспублікі Беларусь "Аб амністыі" ўступіў у сілу 25 ліпеня пасля публікацыі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Пад яго дзеянне трапляюць каля шасці тысяч чалавек. Яны асуджаныя за злачынствы, якія прадстаўляюць найменшую небяспеку для грамадства.

ДВП МУС: асуджаныя за карупцыю пад амністыю не трапяць

У хуткім часе ва ўсіх установах крымінальна-выканаўчай сістэмы будуць створаны спецыяльныя камісіі і пачнуць старанна разглядаць справы асуджаных. У склады камісій увойдуць пракуроры. Таксама будуць накіраваныя запыты ў зацікаўленыя ведамствы для атрымання дакументаў, якія пацвердзяць права на амністыю.

"Рашэнне аб прымяненні амністыі ў дачыненні да кожнага асуджанага прымаецца індывідуальна пасля праведзенай з ім гутаркі і на падставе дбайнага вывучэння матэрыялаў асабістай справы. Амністыя ўжываецца толькі да асуджаных са станоўчымі характарыстыкамі, якія цалкам пакрылі шкоду, прычыненую злачынствам", - сказала Батурыцкая.

Яна таксама адзначыла, што кампетэнтныя органы пры неабходнасці акажуць вызваленым дапамогу ў бытавым і працоўным уладкаванні.

Амністыя будзе працягвацца больш, чым звычайна: дзевяць месяцаў, а не шэсць, як раней. І завершыцца 25 красавіка 2020 года. Адна з яе асаблівасцяў - скарачэнне тэрмінаў для асуджаных па ч. 1, 2 і 3 арт. 328. Для іх скароцяць тэрмін пакарання на адзін год. У выпадку, калі гаворка ідзе пра непаўналетніх, тэрмін пакарання скароцяць на два гады.