Насельніцтва Беларусі за паўгода паменшылася на 19 тысяч чалавек

З 2000 года насельніцтва рэспублікі скарацілася на 550 тысяч: 19 гадоў таму ў рэспубліцы пражывала звыш за 10 мільёнаў чалавек.
Sputnik

МІНСК, 30 ліп - Sputnik. Колькасць насельніцтва Беларусі за першае паўгоддзе 2019 года зменшылася на 19 тысяч чалавек, сведчаць дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта рэспублікі.

Чыноўнікі вызначыліся, як будзе праходзіць перапіс насельніцтва ў Беларусі

Паводле інфармацыі Белстата, па стане на 1 студзеня 2019 года ў рэспубліцы пражывала 9475,2 мільёна чалавек.

Згодна з новымі статыстычнымі дадзенымі, на 1 ліпеня ў рэспубліцы налічвалася ўжо 9452,2 мільёна жыхароў.

Такім чынам, за мінулыя паўгода колькасць насельніцтва Беларусі скарацілася на 19 тысяч чалавек, што параўнальна з колькасцю жыхароў Міёрскага або Хойніцкага раёна (па дадзеных на 2018 год).

З 2000 года насельніцтва рэспублікі скарацілася на 550 тысяч: 19 гадоў таму ў рэспубліцы пражывала звыш 10 мільёнаў чалавек.