Фота

Лыжаролерную трасу сусветнага ўзроўню пабудавалі ў Гомелі: як яна выглядае

Sputnik

Новы спартыўны аб'ект размешчаны на беразе вяслярнага канала ўздоўж вуліцы Лугавой. Працягласць трасы - адзін кіламетр, шырыня - чатыры метры. Па ўсёй даўжыні трасы выкладзеныя бардзюры-абмежавальнікі, асфальт, ёсць два ўздымы і зборна-разборныя трыбуны на 500 гледачоў.

Разыначкай комплексу стаў напаўадкрыты біятлонны цір, абсталяваны адмысловымі ахоўнымі экранамі. Як кажуць будаўнікі, такога ў краіне яшчэ не было. У ціры 24 мішэні для стральбы з дробнакаліберных вінтовак з адлегласці 50 м.

На аб'екце два месяцы працавалі рабочыя СУ-243 Гомельскага домабудаўнічага камбіната. Фінансавала будоўлю Беларуская федэрацыя біятлона.

"Спартыўная тэма для Гомельскага ДБК не новая. Наша прадпрыемства пабудавала да чэмпіянату свету па футболе трэніровачную базу ў Расіі, зараз завяршаем будаўніцтва новага стадыёна ў Петрыкаве. На лыжаролернай трасе пастараліся зрабіць усё так, каб атрымаўся аб'ект калі не сусветнага ўзроўню, то лепшы ў краіне", - распавяла Sputnik намеснік генеральнага дырэктара ААТ "Гомельскі ДБК" Анжаліна Сырамятнікава.

Сімвалічны ключ будаўнікі перададуць кіраўніцтву Гомельскага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву 10 жніўня. У гэты дзень адбудзецца ўрачыстая цырымонія адкрыцця першага этапу Кубка Беларусі па біятлоне.

На спаборніцтвы прыедуць юніёры з усіх рэгіёнаў краіны. Спецыяльным госцем першых стартаў на новай трасе стануць расійскія біятланісты: трохразовая чэмпіёнка свету Вольга Зайцава і шасціразовы прызёр чэмпіянатаў свету Антон Шыпулін.

Гомель заставаўся адзіным абласным цэнтрам, дзе не было лыжаролернай трасы, даручэнне пабудаваць яе даў прэзідэнт на нарадзе па развіцці зімовых відаў спорту. Першыя жнівеньскія спаборніцтвы на аб'екце прысвецяць 60-годдзю біятлона Беларусі, а далей тут будуць трэніравацца выхаванцы гарадскіх спартыўных школ.

1 / 15
Гомель заставаўся адзіным абласным цэнтрам, дзе не было лыжаролернай трасы, даручэнне пабудаваць яе даў прэзідэнт на нарадзе па развіцці зімовых відаў спорту.
2 / 15
Сімвалічны ключ будаўнікі перададуць кіраўніцтву Гомельскага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву 10 жніўня.
3 / 15
Новы спартыўны аб'ект размешчаны на беразе вяслярнага канала ўздоўж вуліцы Лугавой.
4 / 15
Працягласць трасы - адзін кіламетр, шырыня - чатыры метры. Па ўсёй даўжыні трасы выкладзеныя бардзюры-абмежавальнікі, асфальт, ёсць два ўздымы і зборна-разборныя трыбуны на 500 гледачоў.
5 / 15
Разыначкай комплексу стаў напаўадкрыты біятлонны цір, абсталяваны адмысловымі ахоўнымі экранамі. Як кажуць будаўнікі, такога ў краіне яшчэ не было.
6 / 15
Цір абсталяваны ахоўнымі экранамі супраць разлёту куль, кожны з якіх мае некалькі ступеняў абароны.
7 / 15
Ахоўныя экраны ў ціры складаюцца з металу, абабітага дрэвам, што заключае знешні пласт выкананы з адмысловай антырыкашэтнай гумы.
8 / 15
У ціры 24 мішэні для стральбы з дробнакаліберных вінтовак з адлегласці 50 м.
9 / 15
Спецыяльным госцем першых стартаў на новай трасе стануць расійскія біятланісты: трохразовая чэмпіёнка свету Вольга Зайцава і шасціразовы прызёр чэмпіянатаў свету Антон Шыпулін.
10 / 15
Стаячыя трыбуны ўздоўж трасы ўжо гатовыя.
11 / 15
На тэрыторыі будзе высаджана газонная трава, устаноўлены урны і лаўкі.
12 / 15
Будаўніцтва лыжаролернай трасы працягвалася два месяцы.
13 / 15
Засталіся некаторыя працы па добраўпарадкаванні тэрыторыі.
14 / 15
На аб'екце два месяцы працавалі рабочыя СУ-243 Гомельскага домабудаўнічага камбіната. Фінансавала будоўлю Беларуская федэрацыя біятлона.
15 / 15
Першыя жнівеньскія спаборніцтвы на аб'екце прысвецяць 60-годдзю біятлона Беларусі, а далей тут будуць трэніравацца выхаванцы гарадскіх спартыўных школ.