У Беларусі павышаецца бюджэт пражытачнага мінімуму

Са жніўня бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва павялічыцца на 66 рублёў.
Sputnik

МІНСК, 1 жні - Sputnik. Памер бюджэту пражытачнага мінімуму павысіцца ў Беларусі з 1 жніўня, адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, прынятай 19 ліпеня.

Так, са жніўня бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва будзе складаць 290 рублёў і 91 капейку, што на 66 рублёў і 89 капеек больш БМП, які выкарыстоўваўся з 1 мая.

Пенсіі ў Беларусі будуць прызначаць і выплачваць па-новаму

Прызначаныя памеры БПМ і па асноўных сацыяльных групах: для працаздольнага насельніцтва - 257,05 рубля, для пенсіянераў - 176,75 рубля, для студэнтаў - 223,93 рубля; дзяцей ва ўзросце да трох гадоў - 147,18 рубля, ад трох да шасці -203,38 рубля, ад шасці да 18 гадоў - 250,19 рубля.

З павелічэннем бюджэту пражытачнага мінімуму прапарцыйна вырастуць мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі, розныя даплаты і надбаўкі да іх, а таксама дапамогі па догляду за інвалідамі і дзіцячыя дапамогі.

Так, у адпаведнасці з ростам БПМ з 1 жніўня пры нараджэнні першага дзіцяці будзе выплачвацца 2309, 1 рубля (раней – 2240,2 рубля), а другога і астатніх – 3232, 74 рубля (да гэтага выплата складала 3136, 28 рубля).

Жанчыны, якія сталі на ўлік ў дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя да срока цяжарнасці 12 тыдняў, будуць атрымліваць аднаразовую дапамогу ў памеры 230,91 рубля.

Што тычыцца працоўных пенсій, у выніку пераразліку яны ў сярэднім павялічацца на 6,6%.  Сярэдні памер, па дадзеных Міністэрства працы, складзе 438 рублёў, сярэдні памер пенсійных выплатаў па ўзросце будзе складаць 446,1 рубля.

Удакладняецца, што памер павелічэння разлічваўся зыходзячы з індывідуальных параметраў стажа працы і велічыні заробку да звароту грамадзяніна за пенсіяй.

Папярэдняе павышэнне БПМ адбылося 1 мая. Згодна з дзеючым беларускім заканадаўствам пераглядаюць дадзеную велічыню раз у тры месяцы.