Камеры ў Беларусі будуць фіксаваць выезд на сустрэчку і разварот па-за ПДР

Сістэма маніторынгу грамадскай бяспекі таксама зможа распазнаваць аўтамабільныя нумары з 14 краін свету і збіраць іх у базу дадзеных.
Sputnik

МІНСК, 2 жні - Sputnik. Сістэма маніторынгу грамадскай бяспекі зможа фіксаваць розныя парушэнні ПДР і распазнаваць аўтамабільныя нумары з 14 краін свету, паведамілі ў МУС.

ДАІ: у новых ПДР з'явяцца новаўвядзенні для электрасамакатаў

У ведамстве адзначылі, што наяўнасць адпаведных функцый прадугледжана Пастановай міністэрства ўнутраных спраў Беларусі №181 ад 2 лiпеня 2019 года "Аб адзіных тэхнічных патрабаваннях да праграмнага забеспячэння відэааналітыкі". Дакумент размешчаны ў пятніцу на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Рэспубліканская сістэма маніторынгу грамадскай бяспекі была створана ў 2017 годзе. Неўзабаве яе функцыянал пашырыцца: у прыватнасці, прадугледжана наяўнасць у ПЗ відэааналітыкі модуля аўтаматычнага распазнавання рэгістрацыйных знакаў.

"Ён павінен дазваляць распазнаваць беларускія аўтамабільныя нумары, а таксама рэгістрацыйныя знакі Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Малдовы, Казахстана, Балгарыі, Румыніі, Германіі, Славеніі і Славакіі", - адзначылі ў МУС.

Паведамляецца таксама, што далей будзе фарміравацца база дадзеных распазнаных знакаў з захаваннем інфармацыі пра дату, час, месцы выяўлення аўто і адносны кірунак руху.

"У ПЗ відэааналітыкі будзе модуль фота- відэафіксацыі дарожнага становішча, які дазваляе ў тым ліку правесці маніторынг стану транспартных патокаў, фіксацыю выездаў на сустрэчныя паласы і руху ў забароненых зонах, павароту або развароту ў парушэнне патрабаванняў", - дадалі ў прэс-службе ведамства.

У МУС дадалі, што ў дакуменце паказаны таксама і модуль аўтаматычнага распазнавання асоб. Пастанова грунтуецца на ўказе прэзідэнта Беларусі №187 ад 25 мая 2017 года "Аб рэспубліканскай сістэме маніторынгу грамадскай бяспекі", ён уступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.