Брэстчына стала першай вобласцю, якая намалаціла мільён тон збожжа

На апошнім радку ў аграрным рэйтынгу - Віцебская вобласць, дзе працы ў полі пачаліся пазней за астатнія.
Sputnik

МІНСК, 3 жні - Sputnik. Першы мільён тон збожжа ў ходзе ўборачнай кампаніі гэтага года намалацілі ў Брэсцкай вобласці, паведамілі ў эфіры тэлеканала АНТ у пятніцу.

Ніжэй нельга: Лукашэнка ўсталяваў KPI на ўборачную кампанію

Працы ў паўднёвым рэгіёне падыходзяць да канца - ужо ўбрана больш за 80% плошчаў. Мінская вобласць таксама набліжаецца да адзнакі ў мільён тон збожжа: тут убрана каля 900 тысяч тон.

Далей у аграрным "рэйтынгу" стаіць Гродзенская вобласць - у рэгіёне ўжо сабралі 800 тысяч тон збожжа. Гомельскія аграрыі намалацілі 400 тысяч тон, аднак збіраць ураджай тут перашкаджаюць праліўныя дажджы. На апошнім месцы - Віцебская вобласць. У паўночным рэгіёне краіны работы на палях пачаліся пазней за ўсё ў сувязі з умовамі надвор'я - пакуль мясцовыя аграрыі сабралі 300 тысяч тон збожжа.