МІНСК, 3 жні - Sputnik. Першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка прабілася ў паўфінал турніру WTA у амерыканскім Сан-Хасэ, паведамляе Sputnik.
У чвэрцьфінале беларуская тэнісістка атрымала валявую перамогу над іспанкай Карлай Саурэс-Навара - 3:6, 6:2, 6:4. Суперніцы правялі на корце 1 гадзіну 53 хвіліны.
За выхад у фінал Сабаленка паспрачаецца з харваткай Донай Векіч, якая была мацнейшай за прадстаўніцу ЗША Крысці Херым Ан (7:5, 6:0).
Акрамя таго, у Сабаленка будзе шанец адпомсціць за сваю суайчынніцу Вікторыю Азаранка, якая пацярпела паражэнне ад Векіч на стадыі 1/8 фіналу.
У другім паўфінале пазмагаюцца Марыя Сакар'я з Грэцыі і кітаянка Сайсай Чжэн.