У гэтым годзе музычны фестываль наведалі больш за 50 тысяч чалавек. Упершыню ён адкрыў свае дзверы да паўдня - у 11 раніцы. Шмат каму - асабліва тым, хто прыехаў пазней - прыйшлося доўга стаяць у чарзе, каб зайсці.
У гэтым годзе на фестывалі выступілі 12 гуртоў, у тым ліку "Мумій Троль", "Ляпіс-98", Манетачка, Баста і іншыя.
Вядучым фестывалю гэтага года разам з Аляксандрам Памідоравым быў вядомы расійскі інтэрв'юер Юрый Дудзь.