Традыцыйнае свята ў вёсцы Данюшава Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці штогод праходзіць у першую нядзелю жніўня. На плошчы каля старажытнага касцёла Святой Троіцы збіраюцца вернікі і госці вёскі.
У гэтым годзе на свята з нагоды 210-годдзя асвячэння касцёла на свята завітаў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
Вёска Данюшава знаходзіцца на правым беразе ракі Вілія. Касцёл Найсвяцейшай Тройцы быў заснаваны тут уладальнікамі мясцовага маёнтка Саковічамі ў 1483 годзе. Старажытная святыня не захавалася, у адноўлены выглядзе святыня была пабудаваная ў 1809 годзе. З таго часу Данюшава стала самастойнай парафіяй.
У пасляваенныя часы савецкія ўлады зачынілі касцёл: культавыя прыналежнасці выкінулі на вуліцу, каштоўныя рэчы вывезлі ў Смаргонь, а астатняе спалілі.
Мясцовыя жыхары змаглі выратаваць толькі абраз Божай Маці без шатаў, а таксама срэбнае і галубое ягняткаў, якія зараз стаяць над алтаром.
Амаль дзесяць год у будынку працавала збожжасховішча, а вакол сценаў з’явіліся розныя сельскагаспадарчыя пабудовы. І толькі ў 1989 годзе святыню вярнулі вернікамі.