Відэа

Ганусевіч - Каросцік: ДАІ вырашае праблему электросамакатаў

Калі электрасамакаты могуць прыраўняць да мапедаў, ці патрэбныя веласіпедыстам асобныя пункты ў правілах дарожнага руху і як адзначаюць Міжнародны дзень святлафора, абмеркавалі госці радыё Sputnik Беларусь.
Sputnik

Міжнародны дзень святлафора адзначаецца ў панядзелак, 5 жніўня. Госці радыё Sputnik - афіцыйны прадстаўнік ГУУС Мінгарвыканкама Наталля Ганусевіч і намеснік начальніка аддзела тэхнічных сродкаў ДАІ Мінска Віталь Каросцік - распавялі пра сваё стаўленне да самакатаў, а таксама аб сувязі бяспекі руху з кіроўчай этыкай.

ДАІ рыхтуе новыя правілы руху для электрасамакатаў

"Вельмі часта нашы кіроўцы пры перасячэнні скрыжаванняў імкнуцца праскочыць на жоўтае святло, а ў гэты момант збоку іншы кіроўца, які таксама "вельмі спяшаецца", не чакае зялёнага і вылятае на скрыжаванне. Наступствы прадказальныя і, на жаль, не абыходзіцца без чалавечых ахвяраў" , - канстатуе Каросцік.

На думку Наталлі Ганусевіч, асаблівую ўвагу варта надаваць руху транспарту і пешаходаў у сталічных дварах, дзе ў зоне падвышанай небяспекі знаходзяцца дзеці і веласіпедысты.

Гутарку з прадстаўнікамі сталічнай міліцыі Наталляй Ганусевіч і Віталем Каросцікам глядзіце на Sputnik Беларусь.