Туды, дзе грукочуць выбухі, дзе жыццё чалавека вісіць на валаску, дзе ніхто не хавае свой боль і пакуты, імкнуўся Чалавек з фотакамерай. Упершыню ў зону ўзброенага канфлікту Андрэй Сценін трапіў у 2010 годзе, калі ў Кіргізіі пачалася хваля рэвалюцый. Затым былі Егіпет, Лівія, Турцыя, Ліван, Сірыя.
Не стала выключэннем і Украіна. Сутыкненні на Майдане ў Кіеве, абстрэлы Данецкай вобласці - ён імкнуўся нічога не прапусціць. Пяць гадоў прайшло з таго дня, як фатограф загінуў пры выкананні рэдакцыйнага задання ў ваколіцах горада Снежнае. Журналісту было ўсяго 33 гады.
Адны з лепшых кадраў Андрэя Сценіна, напоўненыя болем, агнём, прагай жыцця, - у фотастужцы Sputnik.