Маладая спявачка Паліна Рэспубліка (Palina) напярэдадні апублікавала відэа з каверам на песню Алы Пугачовай "Пакліч мяне з сабой" ("Позови меня с собой").
На сваёй старонцы ў Фэйсбуку выканаўца патлумачыла, што зрабіла гэта "з-за вострага адчування сваёй бяззбройнасці перад часам". Трэк Паліна назвала "важнай песняй з дзіцячых успамінаў".
Спявачка распавяла, што разам з рэжысёркай Кацяй Крук яны"скупілі горы шкла і сабралі, здаецца, не відэа, а бусы з разных малюнкаў".
Глядзіце на відэа Sputnik неверагодна стылёвае і лаканічнае відэа ад маладой беларускай спявачкі.
Чытайце таксама:
- Паліна Рэспубліка выпусціла беларускамоўны кавер на Ціму Беларускіх
- Ала Пугачова прачытае на канцэрце ў Крамлі верш беларускай пісьменніцы
- Гурт IOWA зняў трылер пра каханне