ДАІ з 7 жніўня будзе лавіць кіроўцаў без тэхагляду

Паводле звестак МУС, толькі ў бягучым годзе супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі выявілі звыш 195 тысяч кіроўцаў без тэхагляду.
Sputnik

МІНСК, 7 жні - Sputnik. Інспектары ДАІ з серады 7 жніўня будуць правяраць наяўнасць у беларускіх кіроўцаў допуску да ўдзелу ў дарожным руху, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.

Ганусевіч - Каросцік: ДАІ вырашае праблему электросамакатаў

Прафілактычная акцыя "Дзяржтэхагляд" прадоўжыцца дзесяць дзён - да 17 жніўня: мерапрыемствы ў яе рамках будуць праводзіцца на ўсёй тэрыторыі рэспублікі.

"Галоўная яе мэта мерапрыемства - прыцягненне ўвагі аўтаўладальнікаў да падтрымання свайго транспарту ў тэхнічна спраўным стане", - сказалі ў МУС.

Там таксама нагадалі кіроўцам, што кіроўцаў без тэхагляду будуць караць: іх могуць альбо папярэдзіць, альбо выпісаць штраф у памеры да трох базавых велічынь (76,5 рубля), а пры паўторным парушэнні - да пяці базавых (127,5 рубля).

У ведамстве звярнуліся да аўтамабілістаў з просьбай: яны павінны адказна ставіцца да тэхнічнага стану сваіх машын і своечасова праходзіць тэхагляд для забеспячэння бяспекі.

Паводле звестак МУС, толькі ў бягучым годзе супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі выявілі звыш 195 тысяч кіроўцаў без тэхагляду, пры гэтым да адказнасці прыцягнулі 75 тысяч "паўторнікаў".