Фанатам і кулінарам: Disney выдасць зборнік рэцэптаў з "Зорных войнаў"

Чакаецца, што кніга будзе выпушчана ў лістападзе бягучага года, колькасць асобнікаў пакуль невядома.
Sputnik

МІНСК, 7 жні - Sputnik. Павараная кніга, якая збярэ ў сабе рэцэпты экзатычных страў міжгалактычнай кухні, хутка ўбачыць свет, паведамляецца ў Twitter-акаўнце выдавецтва Insight Editions.

Кніга будзе напісана ад асобы персанажа Строна Тагса, які працаваў шэф-поварам у замку каралевы піратаў Маз Канаты на планеце Такадана і больш за 1000 гадоў быў кіраўніком міжзоркавай карчмы. Да таго, як напісаць сваю працу, ён падарожнічаў па галактыцы і збіраў розныя рэцэпты. Вынік яго працы змясціўся на 176 старонках. Тыраж выпуску пакуль невядомы.

Кампанія Disney і выдавецтва працавалі над зборнікам разам з сааўтарам гастранамічнага даведніка "Пір лёду і агню. Афіцыйная павараная кніга "Гульні тронаў" Чэлсі Манро-Касэлем і аўтарам коміксаў Маркам Сумеракам, які раней ужо супрацоўнічаў з Marvel.

Выхад зборніка рэцэптаў плануецца 5 лістапада 2019 года.

Нагадаем, што на 19 снежня быў анансаваны выхад дзевятага эпізоду фантастычнай сагі, які атрымаў назву "Зорныя войны: Узыходжанне Скайуокера" - тызер-трэйлер кінакампанія апублікавала на канале "Зорных войнаў". Новая частка паставіць кропку ў драматычнай гісторыі клана Скайуокераў.