Сабаленка прайграла Паўлючэнкавай на турніры Canadian Open

Беларуская тэнісістка не змагла прабіцца ў другі круг прэстыжнага турніру катэгорыі "Прэм'ер" у Таронта.
Sputnik

МІНСК, 7 жні - Sputnik. У матчы стартавага раўнда адзіночнага разраду турніру белоруcская тэнісістка Арына Сабаленка (9 WTA) саступіла расіянцы Анастасіі Паўлючэнкавай (44 WTA), паведамляе Sputnik.

Арына Сабаленка апярэдзіла Серэну Уільямс у рэйтынгу WTA

Матч доўжыўся 2 гадзіны і 12 хвілін і завяршыўся з лікам 6:3, 3:6, 5:7.

Сабаленка запісала на свой рахунак 4 эйсы, 3 брэйк-пойнты з 8 і дапусціла 8 двайных памылак.

Паўлючэнкава 4 разы падала навылёт, рэалізавала 4 з 10 брэйк-пойнты, аднак дапусціла менш двайных памылак, чым саперніца - пяць.

Для абедзвюх тэнісістак гэта першая сустрэча ў асабістым супрацьстаянні.

Такім чынам, на Адкрытым тэнісным турніры Канады Rogers Cup Беларусь цяпер прадстаўляе толькі Вікторыя Азаранка (39 WTA), якая напярэдадні перамагла на старце адзіночнага разраду італьянку Камілу Джорджы (52 WTA), матч завяршыўся з лікам 6:2, 6:2.

Раней яшчэ адна беларуска Аляксандра Сасновіч (46 WTA) таксама прайграла на старце турніру - яна саступіла бельгійцы Элізы Мертэнс (20 WTA) - 6:3, 3:6, 6:1.

Нагадаем, што Сабаленка паднялася на адзін радок у рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі, абноўленая версія якой была апублікавана на сайце WTA ў панядзелак. Беларуска абмянялася пазыцыямі з амерыканкай Серэнай Уільямс і размясцілася на дзявятым месцы.