Відэа

Пасол РФ: подзвіг Вялікай Айчыннай вайны мае вечнае значэнне

Сёння ў мемарыяльным комплексе "Хатынь" Дзмітрый Мезенцаў усклаў вянок да Вечнага агню. Як прайшла мемарыяльная акцыя, глядзіце на відэа Sputnik.
Sputnik

У "Хатыні" адбылося падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве мемарыяльнага комплексу з расійскім музеем на Паклоннай гары ў Маскве.

Па словах кіраўніка расійскай дыпмісіі Дзмітрыя Мезенцава, пагадненне было падпісана паміж музеямі "сусветнага ўзроўню". У мемарыяльным комплексе дыпламат ўсклаў кветкі да вечнага агню і пакінуў запіс у кнізе ганаровых гасцей.

"Кожны чалавек, які прыязджае ў Хатынь мае адмысловыя пачуцці. Гэта асаблівыя пачуцці пра тое гора, якое прыйшло на зямлю Беларусі, прыйшло на зямлю нашай адзінай радзімы", - адзначыў Дзмітрый Мезенцаў.

Пасля чаго дадаў, што "бываючы ў такім унікальным месцы павагі да памяці (Вялікай Айчыннай вайны - Sputnik), разумееш, што той подзвіг, што быў здзейснены, мае вечнае значэнне і не мае права быць забытым".