Пасол Расіі ўсклаў вянок да вечнага агню ў Хатыні

Мемарыяльны комплекс падпісаў пагадненне аб супрацоўніцтве з расійскім Цэнтральным музеем Вялікай Айчыннай вайны.
Sputnik

МІНСК, 9 жні - Sputnik. Подзвіг, здзейснены ў гады Вялікай Айчыннай вайны, мае вечнае значэнне, заявіў у пятніцу ў мемарыяльным комплексе "Хатынь" пасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў, перадае карэспандэнт Sputnik.

Дарогамі славы па Беларусі: урокі патрыятызму ад пасла Дзмітрыя Мезенцава

Пасол РФ, пабываўшы ў "Хатыні", усклаў кветкі да вечнага агню і пакінуў запіс у кнізе ганаровых гасцей.

Сёння ў "Хатыні" было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве мемарыяльнага комплекса з музеем Вялікай Айчыннай вайны на Паклоннай гары ў Маскве. Па словах кіраўніка расійскай дыпмісіі, пагадненне было падпісана паміж музеямі "сусветнага ўзроўню".

"Кожны чалавек, які прыязджае ў Хатынь, у першы раз ці не ў першы, мае адмысловыя пачуцці. Гэта асаблівыя пачуцці пра тое гора, якое прыйшло на зямлю Беларусі, прыйшло на зямлю нашай адзінай радзімы", - адзначыў Мезенцаў.

На яго думку, той факт, што залітая крывёю мільёнаў людзей беларуская зямля сёння так чуйна, уважліва захоўвае памяць пра тых, каго няма, хто, выпрабоўваючы пакуты, сышоў з гэтай зямлі - гэта вельмі важна. Перш за ўсё для маладых людзей, якія ўступаюць у дарослае жыццё, падкрэсліў пасол.

"Мы добра памятаем, як паважліва ставіліся да ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны ў дні 75-годдзя вызвалення Мінска і беларускай зямлі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў", - падкрэсліў дыпламат.

Усё гэта, паводле яго слоў вельмі важна для стасункаў Расіі і Беларусі, а таксама маладых людзей, якія з'яўляюцца спаткаемцамі подзвігу савецкага народа.

"Самым значным лічу, што прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін накіраваў запрашэнне Аляксандру Лукашэнку стаць удзельнікам урачыстасцяў з нагоды 75-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ў Маскве 9 мая наступнага года. Запрашэнне таксама пацвярджае адзіную ацэнку гістарычнай праўды і памяці аб подзвігу маштаб, якога мы не заўсёды ўсведамляем", - канстатаваў ён.

Пасол Расіі ўсклаў вянок да вечнага агню ў Хатыні

Мезенцаў асабліва адзначыў, што, калі прыязджаеш у Хатынь, разумееш гора, бяду, якая прыйшла на беларускую зямлю, на зямлю вялікай адзінай краіны, імя якой Савецкі Саюз.

"Бываючы ў такім унікальным месцы павагі да памяці, разумееш, што той подзвіг, што быў здзейснены, мае вечнае значэнне і не мае права быць забытым", - рэзюмаваў расійскі пасол.