Беларус Андрэй Васілеўскі выйграў парны тэнісны турнір у нямецкім Аўгсбургу

На гэтым турніры ён выступаў у пары са славацкім тэнісістам Ігарам Зеленаем.
Sputnik

МІНСК, 11 жні - Sputnik. Беларускі тэнісіст Андрэй Васілеўскі выйграў парны турнір у Аўгсбургу.

Азаранка і Барці - у паўфінале парнага разраду турніру ў Таронта

На гэтым спаборніцтве ён выступаў у пары са славацкім спартсменам Ігарам Зеленаем. У фінале яны адолелі харватаў Івана і Мацея Сабановых - 4:6, 6:4, 10:3.

Сёння жа беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка прайграла матч за выхад у фінал парнага разраду на турніры ў Таронта. Яна выступала з аўстралійскай Эшлі Барці, дзяўчаты прайгралі чэшскім тэнісісткам Барбары Крэйчыкавай і Кацярыне Сіняковай.

Раней беларускія тэнісісткі Вікторыя Азаранка і Арына Сабаленка былі ўключаны ў лік удзельніц заключнага ў сезоне турніру Вялікага шлема - Адкрытага чэмпіянату ЗША.