Маштабны фестываль A-Fest адбыўся ў суботу Лошыцкім парку ў Мінску. Арганізатары падрыхтавалі для дзесяткаў тысяч гасцей свята мноства забавак на любы густ. Дарэчы, праблем з ежай на мерапрыемстве не было - дзясяткі фуд-кортаў гатовыя былі накарміць усіх жадаючых.
Бліжэй да вечара пачалася музычная праграма ад хэдлайнераў фестывалю. Першай на сцэну выйшла беларуская група Nizkiz, - затым - госці з Украіны "Бумбокс". А закрываў праграму хіп-хоп-выканаўца з Францыі K-Maro.