МІНСК, 12 жні - Sputnik. Антрапаморфнага робата "Фёдара" пасадзілі ў касмічны карабель "Саюз МС-14".
Пра гэта робат сам "распавёў" у сваім Twitter-акаўнце.
"Можаце мяне павіншаваць - сёння мяне перанеслі ў пілатуемы карабель "Саюз МС" і цяпер размяшчаюць у крэсле пілота", - кажа твіт.
Ужо заўтра раніцай спецыялісты пачнуць тэсціраваць сістэмы робата разам з сістэмай кіравання караблём.
Праўда, Фёдару прыйшлося перад палётам змяніць імя, і цяпер яго афіцыйнае найменне - Skybot F-850. Да таго ж, ён атрымаў "голас" для зносін з касманаўтамі.
Цяпер Фёдар, ён жа - Skybot, знаходзіцца на "Байкануры". Са свайго падарожжа ён плануе вярнуцца 7 верасня. Гэта значыць, што на МКС ён будзе працаваць каля двух тыдняў пад кіраваннем касманаўта Аляксандра Скварцова. Адразу пасля стыкоўкі Фёдара перанясуць у расійскі сегмент станцыі.