МІНСК, 13 жні - Sputnik. Урачыстыя лінейкі, прысвечаныя пачатку чарговага навучальнага года, у беларускіх школах пройдуць 2 верасня, паведамілі Sputnik у Міністэрстве адукацыі Беларусі.
У бягучым годзе Дзень ведаў прыпадае на нядзелю, таму было вырашана пачаць навучальны год пазней - такім чынам ў беларускіх школьнікаў будзе адзін дадатковы дзень канікул.
"Першы званок прагучыць у беларускіх школах 2 верасня. Урачыстыя лінейкі з нагоды пачатку навучальнага года адбудуцца ў гэты дзень для першакласнікаў. У іх возьмуць удзел таксама і навучэнцы 11-х класаў", - сказалі ў Мінадукацыі.
Там таксама адзначылі, што астатнія школьнікі ў гэты дзень адразу сядуць за парты - для іх правядуць тэматычны ўрок.
У гэтым годзе ў першы клас па ўсёй рэспубліцы пойдзе больш рабят: калі ў 2018-м першакласнікаў было 110 тысяч, то ў 2019-м іх будзе 115 тысяч.
Першыя канікулы ў школьнікаў у бягучым годзе пачнуцца ў лістападзе: навучэнцы будуць адпачываць з 1 па 9 лістапада (уключна).