Заробак беларускіх медыкаў да 2025 года павялічыцца ў два разы

У апошні раз заробкі медработнікаў падвышаліся ў маі бягучага года - разам з тарыфнай стаўкай першага разраду.
Sputnik

МІНСК, 13 жні - Sputnik. Беларускія медыцынскія работнікі да 2025 года будуць атрымліваць за сваю працу ў два разы больш грошай, заявіў у аўторак у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" міністр аховы здароўя рэспублікі Уладзімір Каранік.

Дзяржфармнагляд плануюць стварыць у Беларусі

Міністр 12 жніўня пабываў у прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі: ён далажыў кіраўніку дзяржавы аб фарміраванні цэн на лекі і сістэме закупкі медыцынскага абсталявання, а таксама іншых пытаннях, якія існуюць у сферы аховы здароўя.

Па словах Караніка, Лукашэнка падчас размовы звярнуў увагу на сітуацыю з адтокам кваліфікаваных медыцынскіх кадраў з Беларусі, у тым ліку з-за памеру заработнай платы.

Міністр адзначыў, што дадзеная праблема актуальная ў цяперашні час, і ведамства працуе над яе рашэннем.

"Даручэнне кіраўніка дзяржавы - да 2025 года павысіць заробак медработнікам у два разы: гэта стане сур'ёзным стымулам", - сказаў ён.

Па словах кіраўніка Міністэрства аховы здароўя, такое павышэнне заработнай платы дазволіць утрымаць у рэспубліцы каштоўныя медыцынскія кадры.

У апошні раз заробкі медработнікаў павялічваліся ў маі бягучага года - разам з тарыфнай стаўкай першага разраду. У сярэднім заробкі ва ўрачоў у разліку на адну пасаду выраслі на 20-30 рублёў. Раней міністр фінансаў Беларусі Максім Ермаловіч паабяцаў, што заробкі медыкаў да 2025 года будуць складаць 150% ад сярэдніх па краіне.