Дажджы пераўвільготнілі глебу і пагражаюць ураджаю ў Беларусі

Аграметэаралагічная абстаноўка для фарміравання ўраджаю позніх сяльгаскультур у некаторых раёнах складваецца даволі складаная.
Sputnik

МІНСК, 14 жні - Sputnik. Вільгацезабяспечанасць кукурузы, бульбы, караняплодаў і травы з-за дажджоў у Беларусі добрая, аднак у некаторых раёнах багацце ападкаў можа нашкодзіць пасевам, пра гэта паведамілі ў Белгідрамеце.

Уборка ўраджаю на поўначы Беларусі - што перашкаджае аграрыям

Дажджы рознай інтэнсіўнасці ў апошнія дні праходзяць на большай частцы тэрыторыі Беларусі. Як паведамілі ў гідраметцэнтры, вільгацезабяспечанасць кукурузы, бульбы, караняплодаў і травы ў сувязі з гэтым добрая, аднак у некаторых раёнах Віцебскай і на поўначы Магілёўскай вобласці запасы ільгаці ў глебе на дадзены момант павышаны.

"Працяглы лішак вільгаці стварае перадумовы для развіцця хвароб на бульбяных пасадках. Моцныя дажджы павялічылі плошчы пераўвільготненых зямель у паўночна-ўсходняй палове рэспублікі", - папярэджваюць аграметэаролагі.

У тых раёнах, дзе глеба пераўвільготненая, абцяжарана правядзенне уборкі збожжавых каласавых культур, церабленне лёну і нарыхтоўка кармоў. Разам з тым, дзесьці назіраецца і недахоп вільгаці.

"З-за нераўнамернага размеркавання ападкаў пераважна ў паўднёва-заходняй частцы краіны адзначаецца недахоп глебавай вільгаці, а ў шэрагу раёнаў Гродзенскай вобласці запасы прадуктыўнай вільгаці заставаліся нізкімі. На такіх плошчах аграметэаралагічная абстаноўка для фарміравання ўраджаю позніх сельскагаспадарчых культур складваецца даволі складаная", - канстатуюць спецыялісты.

Мяркуецца, што дажджы папоўняць запасы ў глебе амаль усюды, аднак месцамі ападкі чакаюцца даволі моцнымі, так што могуць ускладніць правядзенне ўборачных работ, а таксама апрацоўку глебы пад азімую сяўбу.