Лукашэнка запатрабаваў ад аграрыяў араць дзень і ноч

Прэзідэнт Беларусі таксама даручыў забяспечыць належныя ўмовы захоўвання ўраджаю збожжа кукурузы.
Sputnik

МІНСК, 14 жні - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад аграрыяў захаваць тэмпы ўборачнай і іншых сяльгасработ, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Уборка ўраджаю на поўначы Беларусі - што перашкаджае аграрыям

"Дзень і ноч трэба араць і сеяць. Своечасова трэба пасеяць азімыя. І тэхналогіі павінны быць", - заявіў Лукашэнка падчас рабочай паездкі ў Касцюковіцкі раён Магілёўскай вобласці.

Кіраўніку дзяржавы расказалі, што ў Магілёўскай вобласці могуць завяршыць уборку збожжавых на працягу ўсяго 4-5 дзён, галоўнае тут - добрае надвор'е. Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуў увагу на важнасць забеспячэння належных умоў захоўвання ўраджаю збожжа кукурузы, бо гэта актуальна для патрэб жывёлагадоўлі.

"Трэба ўзяць на кантроль і той недабор, які, магчыма, будзе па каласавым збожжы, трэба папоўніць запасы зернем кукурузы", - даручыў прэзідэнт.

Падчас паездкі кіраўніцтва вобласці таксама расказала Лукашэнку аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця Касцюковіцкага раёна і ўсёй Магілёўшчыны. Асаблівую ўвагу тут надаюць працы са стратнымі прадпрыемствамі.

Чытайце таксама: