Беларускія разведчыкі выйгралі конкурс "Палярная зорка" на АрМГ-2019

Напярэдадні лепшымі на АрМГ-2019 сталі беларускія снайперы: яны былі першымі ў спаборніцтвах "Снайперскі рубеж".
Sputnik

МІНСК, 15 жні - Sputnik. Беларускія разведчыкі выйгралі конкурс "Палярная зорка", які праводзіўся ў рамках армейскіх міжнародных гульняў (АрМГ-2019), паведамілі ў Міністэрстве абароны Беларусі.

Беларускія снайперы сталі лепшымі на Армейскіх гульнях

Спаборніцтвы прайшлі на ваенным палігоне пад Брэстам 14 жніўня адбылася іх фінальная частка.

Па дадзеных Мінабароны, групы спаборнічалі ў выкананні практыкаванняў "Рух па азімуце", "Стральба ў складзе групы спецыяльнага прызначэння ноччу", "Пераадоленне замініраванага ўчастка мясцовасці" і "Налёт".

"Наша каманда выклалася на ўсе сто адсоткаў, прадэманстравала вельмі высокі прафесіяналізм, зладжанасць і выдатную вывучку", - сказалі ў міністэрстве.

Там таксама адзначылі, што пасля падвядзення вынікаў усіх этапаў спаборніцтваў каманда Беларусі заняла першае месца.

Як раней паведамляў Sputnik, напярэдадні лепшымі на АрМГ-2019 сталі беларускія снайперы: яны былі першымі ў спаборніцтвах "Снайперскі рубеж".