МІНСК, 15 жні - Sputnik. Піцу, смажанкі, сасіскі ў цесце і іншыя мучныя вырабы з фаршам у школьных буфетах можна прадаваць не часцей за два разы на тыдзень. Пра гэта сказана ў дадатку да санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў да ўстаноў адукацыі, зацверджаным Саветам міністраў 7 жніўня.
Чыпсы, жвачку, газаваныя напоі, танізавальныя, у тым ліку, энергетычныя напоі ў школах прадаваць нельга.
Акрамя гэтага, у пералік прадуктаў, якія не адпавядаюць прынцыпам дзіцячай дыеты, унесены кансервы з агародніны і рыбы, сала, маргарын і іншыя гідрагенізаваныя масла і тлушчы, касцяныя булёны, за выключэннем курынага, субпрадукты, акрамя ялавічнага і свінога языка, сэрца і печані, мясныя паштэты, сыравэнджаныя каўбасы, кетчупы і іншыя соусы, вострыя сухарыкі, грыбы і кава.
Таксама дзецям не павінны прапаноўваць і карамель, у тым ліку ледзянцовую.