Відэа

ГУУС: як мінская міліцыя адсвяткуе 75-годдзе

Аб 75-гадовым юбілеі мінскай міліцыі і святочных мерапрыемствах з гэтай нагоды радыё Sputnik распавялі першы намеснік начальніка ГУУС Мінгарвыканкама Андрэй Любімаў і афіцыйны прадстаўнік ведамства Наталля Ганусевіч.
Sputnik
Мінская міліцыя адзначыць 75-гадовы юбілей у бліжэйшую нядзелю, 18 жніўня. Падрыхтаваліся сталічныя праваахоўнікі грунтоўна: ужо прайшло спартыўнае свята, адбыліся шматлікія ўрачыстыя сходы ў тэрытарыяльных падраздзяленнях. А сёння на плошчы Дзяржаўнага сцяга ўзнагародзяць супрацоўнікаў, якія вызначыліся пры выкананні службовых абавязкаў. Пра гэта гледачам Sputnik паведамілі госці праграмы "Гарызонт падзей", начальнік крымінальнай міліцыі беларускай сталіцы Андрэй Любімаў і прэс-сакратар ГУУС Мінгарвыканкама Наталля Ганусевіч
"Калі казаць зборны і вобразна, дык гэта свята ўчастковага інспектара міліцыі, якому па абавязку службы даводзіцца разбірацца ў складаных бытавых сітуацыях. А таксама супрацоўніка крымінальнага вышуку, які працуе на месцы здарэння, супрацоўніка дарожна-патрульнай службы, супрацоўніка атрада міліцыі асаблівага прызначэння... Усе гэтыя людзі, безумоўна, заслугоўваюць увагі і падзякі ", - адзначыў Любімаў.
Гутарку з прадстаўнікамі ГУУС Мінскага гарвыканкама Андрэем Любімавым і Наталляй Ганусевіч глядзіце на Sputnik Беларусь.