МІНСК, 16 жні - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў чыноўнікам дэталёва разабрацца ў прычынах падзяжу жывёлы і ў канцы года падвесці вынікі па ўсёй краіне, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"За гэта адкажуць усе. Навошта нам араць зямлю, вырабляць кармы - для дохлых кароў і быкоў ці цялятаў? Гэта нікому не патрэбна", - падкрэсліў Лукашэнка.
На яго думку, гэта абуральная безгаспадарлівасць і проста злачынства. Ён заявіў, што па падзяжы жывёлы разборкі будуць вельмі жорсткія.
Паводле інфармацыі прэзідэнцкага памочніка па цэнтральным рэгіёне Аляксандра Касінца ў вобласці ў гэтым годзе назіраецца "рост на 17% падзяжу буйной рагатай жывёлы, на 24% - свінняў. Тут трэба праводзіць вельмі сур'ёзную працу".
У сваю чаргу губернатар Мінскай вобласці Анатоль Ісачанка абверг гэтыя дадзеныя і заявіў, што ў рэгіёне наадварот зменшыўся падзеж жывёлы, а лічбы нібыта выраслі, таму што іх перасталі хаваць.
Паводле яго слоў, у Мінскай вобласці перасталі маскіраваць непрадукцыйнае выбыццё жывёлы пад забой і продаж насельніцтву, таму агульныя лічбы выраслі.
"На самой справе за пазамінулы год мы знізілі на 16 442 галавы непрадукцыйнае выбыццё. За першае паўгоддзе гэтага года - зніжэнне практычна 2 тысячы", - сказаў старшыня Мінаблвыканкама.
Гэтыя дадзеныя пацвердзіў і старшыня КДК Леанід Анфімаў. "Пасля таго, як мы пачалі маштабна вывучаць гэтую праблему, усё ж крыху знізіліся тэмпы ў параўнанні з леташнімі", - адзначыў кіраўнік КДК.
Аляксандр Лукашэнка даручыў дэталёва разабрацца ў гэтай сітуацыі, падвесці вынікі ў цэлым па краіне. Таксама асобныя функцыі будуць ускладзены на Генеральную пракуратуру.