Відэа

Стронгін: у хакейным "Дынама" нікому не гарантавана месца ў складзе

Чаканнямі ад матчаў ХК "Дынама-Мінск" у Кубку Салея і ў чарговым сезоне КХЛ, які стартуе ўжо на пачатку верасня, у студыі радыё Sputnik Беларусь падзяліўся кіраўнік прэс-службы хакейнага клуба Раман Стронгін.
Sputnik

Зараз у трэніровачным лагеры "зуброў" каля 40 чалавек. І гэта не самы звыклы сцэнар для любой каманды на постсавецкай прасторы, зазначае суразмоўца Sputnik. Але трэнеры мінчан Крэйг Вудкрофт і Міхаіл Грабоўскі наўмысна пайшлі па гэтым шляху - так робяць усе каманды НХЛ. Трэнерскі штаб у любым выпадку патрабуе гуляць па сістэме і патрабуе перамог.

Расіянін Цярэшчанка вярнуўся ў мінскае "Дынама"

"У гэтых натуральных баявых умовах і нараджаецца тая ісціна "хто можа, гуляе, а хто не можа, прыносіць вынік". І не думаю, што ў клубе хтосьці знерваваўся з нагоды вынікаў у Ніжнім Ноўгарадзе", - адзначыў Стронгін.

Нагадаем, на турніры ў Ніжнім "Дынама" заняло апошняе месца, прапусціўшы ў агульнай складанасці 15 шайб. Адным з тых, хто зруйнаваў "зуброў", стаў ташкенцкі "Хумо", які толькі рыхтуецца да дэбюту ў ВХЛ. Але гэта не перашкаджае заўзятарам мінчан верыць у каманду: перад новым сезонам у "Дынама" рэкордны продаж абанементаў.

Магчыма, уся справа ў тым, што ў новым сезоне гульцы "зуброў" будуць выкладвацца на сто адсоткаў у кожным матчы, бо месца ў складзе цяпер нікому не гарантавана.

"Многія гульцы ўжо на кантрактах, але ўсё роўна ўсе разумеюць, што ніякай "індульгенцыі" няма. І ў кожным матчы кожнаму хакеісту трэба даказваць свой узровень. У гэтым асаблівасць новага трэнерскага штаба "Дынама": у іх не бывае абыякавага стаўлення да таго, што адбываецца на лёдзе. Яны патрабуюць максімальнай аддачы заўсёды. Думаю, для гульцоў гэта сто адсоткаў матывацыя: калі ты атрымаў месца ў складзе, выходзь і біся", - кажа Стронгін.

Мінскае "Дынама" пачне новы сезон КХЛ хатнім матчам супраць ніжнекамскага "Нафтахіміка" 2 верасня. У мінулым сезоне "бела-сінія" не змаглі прабіцца ў плэй-оф, заняўшы 11-е месца на Захадзе.

Поўную версію размовы з кіраўніком прэс-службы хакейнага клуба "Дынама-Мінск" Раманам Стронгіным глядзіце ў відэатрансляцыі Sputnik Беларусь.