МІНСК, 16 жні - Sputnik. Ідэя стварэння транснацыянальных кампаній была падтрымана кіраўнікамі дзяржаў ЕАЭС, заявіў міністр па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе Еўразійскай эканамічнай камісіі Аляксандр Субоцін на прэс-канферэнцыі ў МПЦ Sputnik.
Паводле яго слоў, ЕЭК было даручана вывучыць перадавы сусветны вопыт у гэтай сферы, у першую чаргу бліжэйшага суседа - Еўрапейскага саюза.
"Аказалася, што ёсць шмат падводных камянёў, пачынаючы ад падаткаабкладання, і заканчваючы знаходжаннем штаб-кватэры. Даючы прэферэнцыі, можна скажаць нармальны бізнес-клімат", - адзначыў міністр ЕЭК.
У Еўрасаюзе транснацыянальныя кампаніі ствараліся, каб зняць бар'еры перамяшчэння тавараў унутры ЕС. Вопыт паказвае, што гэта больш іміджавыя рэчы, якія паказваюць, як можна інтэграваць магчымасці.
"Трэба больш дбайна і глыбока ў гэтай справе разабрацца. Мы папрасілі яшчэ час - і прапрацаваць гэтае пытанне больш глыбока, і вывучыць вопыт не толькі Еўрасаюза", - адзначыў Аляксандр Субоцін.
Пры гэтым ён распавёў, што міністры прамысловасці краін ЕАЭС вызначылі чатыры напрамкі, у якіх трэба ствараць такія кампаніі.
Міністр ЕЭК удакладніў, што гэта запатрабаваныя праекты на рыку Еўразійскага эканамічнага саюза. У гэты пералік патрапілі сумесны праект па выпуску прадукцыі "Магілёўліфтмаша" і расійскага вытворцы.
Таксама запатрабаваныя праекты ў сферы сельгастэхнікі, і цяпер спецыялісты вызначаюцца, у якім кірунку працаваць, а таксама выбіраюць паміж трактарамі і камбайнамі.
У цяперашні час на рынку ЕАЭС няма вытворчасці ёмістых акумулятараў або суперкандэнсатараў, таму гэты напрамак будзе запатрабаваны. Акрамя гэтага, прапрацоўваецца стварэнне асобнай лагістычнай кампаніі для аграрнага сектара.