Беларускія медыкі выратавалі нованароджаную дзяўчынку вагой у 790 грамаў

За два месяцы дзіця удвая дадало ў вазе і навучылася самастойна дыхаць.
Sputnik

МІНСК, 17 жні - Sputnik. Беларускія медыкі выратавалі жыццё нованароджанаму дзіцяці вагой у 790 грамаў, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Дзяўчынка нарадзілася на тэрміне ў 28 тыдняў. У яе мамы - прыроджаная тромбафілія. Дзіця з'явілася на свет падчас экстранай аперацыі кесарава сячэнне.

Свае першыя дні жыцця немаўля правяло ў РНПЦ "Мацi i дзiця", дзе яго навучылі самастойна дыхаць.

"Эндатрахіяльна ўводзіўся прэпарат сурфактанта "Куросурф", праводзілася штучная вентыляцыя лёгкіх, інфузійная тэрапія", - растлумачылі ў ведамстве.

Вага дзяўчынкі паступова павялічвалася, у 44 дня яна важыла ўжо 1,4 кіло. Таму яе перавялі ў планавае аддзяленне для неданошаных дзяцей, дзе яна ўжо знаходзілася разам з мамай і татам, яе выходжвалі з дапамогай метаду кенгуру.

Дарэчы, з нараджэння дзяўчынка сілкавалася грудным малаком. Выпісалі яе ва ўзросце двух месяцаў пры вазе у 1 950 грамаў.