МІНСК, 18 жні - Sputnik. Беларуская каманда заваявала сярэбраную ўзнагароду на фінальным этапе "Танкавага біятлона 2019", які завяршыўся напярэдадні ў падмаскоўным Алабіна. Гэта першы раз у гісторыі гэтых спаборніцтваў, калі нашым удалося падняцца на другую прыступку пастамента.
Раней беларусы заваёўвалі тут дзве бронзы ў 2013 і 2018 гадах.
Каманда Беларусі стартавала трэцяй, у ходзе спаборніцтваў яна паказала добрую стральбу і кіраванне, дзякуючы чаму нашы танкісты і змаглі стаць у выніку другімі. Экіпаж прайшоў трасу за 1 гадзіну 41 хвіліну і 19 секунд. Выйграла спаборніцтвы каманда Расіі з вынікам 1 гадзіна 33 хвіліны 20 секунд (гэта, дарэчы, рэкорд).
Бронза дасталася танкістам з Казахстана.
Адзначым, што спаборніцтвы па танкавым біятлоне праводзяцца сярод экіпажаў баявых машын у мастацтве кіравання і стральбы з асноўнай і дадатковай зброі. Гэта адзін з відаў спаборніцтваў на армейскіх міжнародных гульнях. У гэты раз спаборніцтвы па танкавым біятлоне доўжыліся два тыдні, удзельнічалі ў іх 23 каманды (12 - у першым дывізіёне, тут была і Беларусь, астатнія - у другім).