Фота

Весела і смачна: як тры дні гулялі на "Дрыбінскіх таржках"

Sputnik

Рэгіянальны фестываль "Дрыбінскія таржкі" адбыўся сёлета ў дзявяты раз. Свята падзялілі на тры дні. 15 і 16 жніўня правялі імпрэзы для дзяцей, падлеткаў і моладзі, а 17 жніўня чакалі больш дарослых гасцей. 

На фестывалі працаваў горад майстроў, дзе можна было набыць літаральна ўсё: ад валёнак да гарбаты і ад лялек да посуду. Акрамя таго, рамеснікі з задавальненнем праводзілі майстар-класы і вучылі гасцей, напрыклад, плесці кошыкі.

З раніцы і да самага вечару можна было паслухаць музыку, пагуляць у народныя гульні або, калі стаміліся, проста пасядзець і падсілкавацца рознымі смачнасцямі, набытымі тут жа. 

Як праходзіла свята, захаваў на фота карэспандэнт Sputnik Альфрэд Мікус.

1 / 20
Дзявяты рэгіянальны фестываль "Дрыбінскія таржкі" праходзіў з 15 па 17 жніўня.
2 / 20
Галоўным месцам прыцягнення традыцыйна стаў горад майстроў.
3 / 20
Рыхтавацца да халадоў варта загадзя, нягледзячы на тое, што зараз слупкі тэрмометраў набліжаюцца да 30 градусаў.
4 / 20
Такі абутак не толькі вельмі цёплы, але і прыгожы.
5 / 20
На таржках можна было падзівіцца з незвычайных кампазіцый.
6 / 20
А таксама паласавацца свежай гароднінай.
7 / 20
Такі "нацюрморт" - гонар гаспадара.
8 / 20
На свяце выступілі народныя калектывы.
9 / 20
Паслухаць іх і ўспомніць маладосць сабраліся жыхары Дрыбіна.
10 / 20
А каб лягчэй было несці пакупкі, побач можна было набыць выдатныя кошыкі.
11 / 20
Некаторыя рамеснікі не марнавалі час - рабілі новыя тавары адразу на таржках.
12 / 20
Сустракаліся і незвычайныя вырабы...
13 / 20
...і лялькі, якія можна нават пераблытаць з жывымі людзьмі.
14 / 20
Таржкі таксама наведаў святар.
15 / 20
На парадзе ўдзельнікаў было на што паглядзець.
16 / 20
Усе ўдзельнікі былі прыгожа прыбраныя, але галоўным упрыгожаннем жанчыны заўсёды застаецца ўсмешка.
17 / 20
Столькі ўсмешак асвятлілі шлях, нібы сонейка, якое ў гэты час схавалася ў аблокі.
18 / 20
Прыгожыя сукенкі нагадваюць квітнеючы сад.
19 / 20
Традыцыйныя хлеб-соль - як не пачаставацца?
20 / 20
"Дрыбінскія таржкі" прайшлі весела і смачна.