Мінскія мініраванні апынуліся ілжывымі

У беларускай сталіцы сёння пасля ананімнага званка правяралі гасцініцы, аэрапорт і чыгуначны вакзал. Што вядома на гэты час, даведаўся Sputnik.
Sputnik

МІНСК, 19 жні - Sputnik. Невядомы паведаміў у панядзелак аб мініраванні гасцініц "Юбілейная, "Беларусь" і "Гарні" ў Мінску. Электронныя паведамленні атрымалі таксама Нацыянальны аэрапорт Мінск і Беларуская чыгунка.

Паведамленні аб масавым мініраванні ў Мінску: падрабязнасці

На ўсе аб'екты аператыўна выехалі сапёры, міліцыя, ратавальнікі і следчыя. У выніку працы сапёраў выбуховыя прылады нідзе не былі выяўленыя.

Усяго на час правядзення аператыўных дзеянняў было эвакуявана дзьве тысячы чалавек. У выніку Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па фактах заведама непраўдзівых паведамленняў пра небяспеку.

Работа ўсіх аб'ектаў інфраструктуры была аператыўна адноўлена. Следчыя працягваюць высвятляць усе абставіны інцыдэнту.

Мінскія мініраванні апынуліся ілжывымі

З пачатку года беларускія следчыя распачалі 35 крымінальных спраў аб заведама непраўдзівых паведамленнях аб небяспецы. У ходзе расследавання былі вызначаныя асобы 14 грамадзян, якія датычныя да дадзеных інцыдэнтаў. У шасці выпадках ужо вынесены абвінаваўчы прысуд.

"За заведама ілжывае паведамленне аб небяспецы прадугледжана крымінальная адказнасць, якая наступае з 14 гадоў. Акрамя гэтага, пакрыццю падлягаюць сродкі, затрачаныя экстранымі службамі на правядзенне спецыяльных дзеянняў і праверачных мерапрыемстваў", - нагадалі ў прэс-службе Следчага камітэта.