Замкавая гара ў Радомлі прыняла этнічнае свята "У госці да Радзімічаў" у шосты раз. Жыхары Магілёўшчыны, госці са ўсёй Беларусі і нават з блізкага замежжа сабраліся, каб наведаць музей пад адкрытым небам, паўдзельнічаць у майстар-класах рамесніцаў і, канешне, убачыць адноўленыя абрады старажытных славян і рэканструкцыю бою за паселішча.
Госці свята маглі ўбачыць як здабываюць жывы агонь, пакланяюцца ідалам і ладзяць забіяцкія скокі праз вогнішча і старажытныя гульні, танцы. Аднім з самых відовішчных эпізодаў свята стала бітва з удзелам клубаў гістарычнай рэканструкцыі "Вітланд" і "Хірд Ваўкі".
Побач з "капішчам" і паселішчам разгарнуліся гандлёвыя рады, на якіх можна было набыць прыемныя сувеніры. Завяршылася свята ўзнагароджаннем удзельнікаў і канцэртнай праграмай.
Глядзіце ў фотарэпартажы карэспандэнта Sputnik Альфрэда Мікуса, як прайшоў этнафестываль.
Чытайце таксама: