Больш за 14 тысяч кіроўцаў без тэхагляду "злавілі" за 10 дзён у Беларусі

Падчас акцыі "Дзяржтэхагляд" інспектары правяралі наяўнасць у беларускіх кіроўцаў допуску да ўдзелу ў дарожным руху і іх сапраўднасць.
Sputnik

МІНСК, 21 жні - Sputnik. Звыш 14 тысяч кіроўцаў прыцягнулі да адказнасці за язду без допуску да ўдзелу ў дарожным руху за дзесяць дзён акцыі "Дзяржтэхагляд", паведаміў журналістам часова выконваючы абавязкі начальніка УДАІ МУС Аляксандр Цагельнік.

Ганусевіч - Каросцік: ДАІ вырашае праблему электросамакатаў

Нагадаем, з 7 па 17 жніўня ДАІ праводзіла акцыю "Дзяржтэхагляд", падчас якой інспектары правяралі наяўнасць у кіроўцаў допуску да ўдзелу ў дарожным руху і іх сапраўднасць.

Па статыстыцы Дзяржаўтаінспекцыі, толькі ў Мінскай вобласці з пачатку года за адсутнасць тэхагляду былі аштрафаваныя больш за 37 тысяч аўтамабілістаў.

Дарэчы, на першы раз вадзіцель можа абысціся папярэджаннем або штрафам у памеры ад 25,5 да 76,5 рублёў. Для "паўторнікаў" пакаранне стражэйшае: ім могуць выпісаць штраф ад 51 да 127,5 рублёў.

Паводле звестак ДАІ Беларусі, за мінулы год на 13% павялічылася колькасць ДТЗ з-за тэхнічных непаладак аўтамабіляў, колькасць загінуўшых з-за гэтага людзей - амаль на 67%, параненых - на 74%.

У 2019 годзе адбылося ўжо восем такіх аварый. У іх загінулі тры чалавекі, 27 атрымалі розныя траўмы.