МІНСК, 21 жні - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, што вельмі хвалюецца за "вялікую памылку Гродзенскай вобласці, калі ўсе губернатары тапталіся на захадзе", надаючы больш увагі развіццю Гродна і заходніх раёнаў вобласці.
Так кіраўнік дзяржавы патлумачыў, чаму вырашыў наведаць Іўеўскі раён. Паводле яго слоў, такім чынам ён хоча кампенсаваць няўвагу да рэгіёна абласных чыноўнікаў.
"Гэтым самым я хачу паказаць, пачынаючы з Іўя, што ўскраіны любой губерніі - таксама раёны, якія павінны развівацца як трэба", - заявіў Лукашэнка, яго словы прыводзіць прэс-служба.
Паводле яго слоў, у бліжэйшы час ён мае намер наведаць аддаленыя райцэнтры ў кожнай вобласці.
Лукашэнка нагадаў, што ён ужо пабываў на паўднёвым усходзе Магілёўскай вобласці, на поўдні Гомельскай вобласці - у Веткаўскім раёне, дзе многія гады займаюцца аднаўленнем і развіццём раёнаў, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
У планах, па яго словах, наведаць Глуск Магілёўскай вобласці і Капыль Мінскай вобласці.
"Цяпер я прайдуся па гэтых раёнах, якія нt валаўтваральныя, якія дзесьці там... Але там жа нашы людзі жывуць. Таму асаблівасць гэтай паездкі ў тым, што я хачу цяпер наведаць аддаленыя раённыя цэнтры ў кожнай вобласці", - падкрэсліў Лукашэнка.
Прэзідэнт у сераду знаходзіцца з рабочай паездкай у Іўеўскім раёне, дзе мае намер наведаць шэраг прадпрыемстваў.