МІНСК, 21 жні - Sputnik. З панядзелка 26 жніўня Мінскі метрапалітэн пераходзіць на зімовы рэжым працы. Для пасажыраў гэта азначае, што ў ранішнія і вячэрнія гадзіны пік цягнікі будуць хадзіць з інтэрвалам 2 хвіліны на абедзвюх - Маскоўскай і Аўтазаводскай - лініях, паведамляецца ў Twitter-акаўнце мінскай падземкі.
Улетку ў сувязі са скарачэннем пасажырапатоку адміністрацыя падземкі традыцыйна павялічвае інтэрвалы руху цягнікоў. Летні рэжым распаўсюджваецца на перыяд часу з 1 ліпеня па 26 жніўня.
Нагадаем таксама, што на шэрагу станцый мінскага метро па ранейшаму абмежаваны доступ на платформы ў сувязі з рамонтнымі працамі. Да суботы 24 жніўня зачынены выхады №1-1 станцыі "Усход" - тут фарбуюць металаканструкцыі крытых павільёнаў. Да 31 жніўня цалкам закрыты адзін з выхадаў станцыі "Фрунзенская" - тут рамантуюць пляцоўку.