Беларус Лабастаў выйграў золата ў суперспрынце на летнім ЧС па біятлоне

Лабастаў прынёс у скарбонку зборнай Беларусі першую залатую ўзнагароду хатняга першынства.
Sputnik

МІНСК, 23 жні - Sputnik. Беларус Мікіта Лабастаў стаў чэмпіёнам свету па летнім біятлоне сярод юніёраў у суперспрынце, паведамляе Sputnik.

Сёння ў Раўбічах стартаваў летні ЧС па біятлоне, праграму спаборніцтваў адкрыў суперспрынт.

Беларус Лабастаў выйграў золата ў суперспрынце на летнім ЧС па біятлоне

У фінале перамогу святкаваў Лабастаў з вынікам 14 хвілін 47,5 секунд. Другім да фінішу прыйшоў прадстаўнік Чэхіі Віцеслаў Хорніг (3,6 секнуды), трэцім - расіянін Ігар Маліноўскі (+13 секунд).

Беларус Лабастаў выйграў золата ў суперспрынце на летнім ЧС па біятлоне

У топ-10 увайшлі яшчэ два беларускія біятланісты Дзмітрый Лазоўскі і Кірыл Цюрын, якія занялі пятае і шостае месца адпаведна.

Услед за юніёрамі на старт выйшлі юніёркі. Увечары за ўзнагароды пазмагаюцца дарослыя.

Sputnik вядзе тэкставую анлайн-трансляцыю летняга ЧС па біятлоне ў Раўбічах.