Чацвёрты чэмпіянат свету па летнім біятлоне прайшоў пад Мінскам у спарткомплексе Раўбічы ў 1999 годзе.
Тады былі разыграны па тры камплекты ўзнагарод у кросавых гонках у мужчын і жанчын - у спрынце, гонцы пераследу і эстафеце. Беларусы заваявалі ў 1999 годзе чатыры медалі - два золата і два срэбра.
У цырымоніі адкрыцця летняга ЧС-99 прыняў удзел прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Ці з'явіцца ён на трыбунах у Раўбічах у гэтым годзе, вы даведаецеся, калі будзеце сачыць за анлайн-трансляцыяй спаборніцтваў, якую вядзе каманда Sputnik.