Відэа

Пераможныя эстафеты Раўбічы-99, шкада, што не паўтарыць праз 20 гадоў

У дні чэмпіянату свету па летнім біятлоне Sputnik працягвае успамінаць, як Раўбічы прымалі падобнае першынство ў 1999 годзе.
Sputnik

Бягом, а не на лыжаролерах, але ўсё роўна па ўзнагароды. Глядзіце ўнікальныя кадры хронікі чацвёртага чэмпіянату свету па летнім біятлоне, які праходзіў на беларускай зямлі роўна 20 гадоў таму.

З беларускім сцягам фінішуе Святлана Парамыгіна. Разам з сяброўкамі па камандзе Інай Шэшкіль, Наталляй Пермяковай і Ірынай Тананайка яна ў 1999 годзе заваявала срэбра ў эстафеце 4х4. Першымі былі расіянкі, украінкі - другімі.