Для падрыхтоўкі муса з маскарпонэ і клубніцамі вам спатрэбяцца:
- Клубніцы (свежыя або замарожаныя)
- Цукар
- Лімонны сок
- Маскарпонэ
- Вяршкі
- Цукровая пудра
- Ваніль
Спачатку клубніцы рэжам кубікамі, затым кладзем у сатэйнік, дадаем цукар і лімонны сок, даводзім да кіпення і астуджаем.
Пакуль клубніцы астываюць, гатуем крэм: вяршкі ўзбіваем з маскарпонэ, цукрам і ваніллю.
Пасля гэтага ў шкляначку выкладваем клубніцы, зверху - крэм з маскарпонэ, у завяршэнне упрыгожваем дэсерт свежай ягадай.