Летні ЧС па біятлоне: праграму спаборніцтваў закрывае пасьют

У скарбонцы беларускай зборнай па выніках двух спаборніцкіх дзён - два залатыя медалі, заваяваныя юніёрамі Мікітам Лабаставым і Дзмітрыем Лазоўскім.
Sputnik

МІНСК, 25 жні - Sputnik. Летні чэмпіянат свету па біятлоне ў Раўбічах завершыцца сёння гонкай пераследу, паведамляе Sputnik.

Сёння заключны дзень ЧС па летнім біятлоне ў Раўбічах. Камплекты ўзнагарод будуць разыграныя ў гонцы пераследу.

Першымі на старт выйдуць юніёры (пачатак у 11:15), затым юніёркі (13:15). Бліжэй да вечара пройдуць спаборніцтвы сярод мужчын (15:45) і жанчын (17:30).

Пакуль беларуская зборная на хатнім першынстве выйграла два медалі - абодва залатыя. Узнагароды вышэйшай вартасці заваявалі юніёры Мікіта Лабастаў (суперспринт) і Дзмітрый Лазоўскі (спрынт).