Лукашэнка расказаў, куды не мае намеру абірацца

На дадзены момант беларускі прэзідэнт не праводзіць ніякай перадвыбарчай кампаніі, акцэнт на гэтай тэме ён паставіў на сустрэчы з міністрам адукацыі.
Sputnik

МІНСК, 26 жні - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі падчас рабочай сустрэчы з міністрам адукацыі Ігарам Карпенкам нагадаў, што не збіраецца абірацца ў парламент.

Ярмошына: празрыстыя ўрны на выбарах - ужо не модна

Аляксандр Лукашэнка заслухаў даклад міністра аб школьнай адукацыі і, карыстаючыся магчымасцю, падкрэсліў, што заўсёды звяртае ўвагу на гэта пытанне.

"І вы зноў нашы "свядомыя" не палічылі, што прэзідэнт перадвыбарчую кампанію праводзіць і гэтак далей. Я проста хачу, выпадак прадставіўся, сказаць, што я ў парламент не збіраюся абірацца", - цытуе кіраўніка дзяржавы БелТА.

Пасля чаго дадаў, што не можа ісці і гаворкі пра асабістую перадвыбарную кампанію прэзідэнта. "Няма і быць не можа", - адзначыў беларускі лідар.

"А тое, што ў краіне парламенцкія выбары, я як кіраўнік дзяржавы (з мяне абавязкі ніхто не здымаў) павінен займацца гэтымі палітычнымі рэчамі", - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, гэтая праца заключаецца ў каардынацыі дзейнасці, што не з'яўляецца ні для каго сакрэтам. Сустрэча з Ігарам Карпенкам у гэтай сувязі не павінны ўвязвацца з выбарамі.

"Я гэта да таго сказаў, што не хацелася б, каб і гэта сустрэча была аформлена, перш за ўсё, так званымі "свядомымі", як перадвыбарная нейкая кампанія", - выказаў пажаданне прэзідэнт.

Пры гэтым ён яшчэ раз нагадаў, што заўсёды цікавіцца станам спраў у школьнай адукацыі, у тым ліку, і публічна ў розных формах.

У Беларусі ў лістападзе пройдуць выбары ў Савет Рэспублікі і Нацыянальны Сход 7 і 17 лістапада адпаведна. Выбары прэзідэнта павінны прайсці не пазней за 30 жніўня 2020 года.