Беларусы на US Open: Герасімаў выйшаў у 2-і круг, Івашка вылецеў з турніра

Ягор Герасімаў не без цяжкасцяў здолеў абыграць Лойда Харыса з ПАР, а Ілля Івашка не змог справіцца з прадстаўніком Аўстраліі Танасэ Кокінакісам.
Sputnik

МІНСК, 28 жні - Sputnik. Беларускі тэнісіст Ягор Герасімаў здолеў выйсці ў другі круг Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе, яшчэ адзін беларус Ілья Івашка пакінуў турнір, паведамляе Sputnik.

Беларускае тэніснае дэрбі: Сабаленка згуляла з Азаранка на US Open

Нагадаем, Герасімаў і Івашка пераадолелі адборачны раўнд US Open і патрапілі ў асноўную сетку спаборніцтваў. Для гэтага ім давялося выйграць па тры матчы ў кваліфікацыі.

У стартавым матчы асноўнай сеткі турніру Ягор Герасімаў, які займае 129-ы радок у сусветным рэйтынгу, у найцяжэйшым матчы здолеў абыграць тэнісіста з ПАР Лойда Харыса (100 WTA). У трох сэтах беларус быў мацней суперніка, матч скончыўся з лікам 7:5, 7:6, 7:6. У другім крузе Герасімаў згуляе з аргентынцам Дыега Себасцьянам Шварцманам.

Іллі Івашку, які размяшчаецца на 144-м радку сусветнага рэйтынгу, пашанцавала менш. На старце турніру ён саступіў 203-й ракетцы свету, прадстаўніку Аўстраліі Танасэ Какінакісу. Матч завяршыўся ў трох сэтах з выніковым лікам 3:6, 6:7, 7:6, 2:6.

Раней паведамлялася, што беларуска Аляксандра Сасновіч прабілася ў другі кругUS Open. У першым раўндзе гулялі таксама Вікторыя Азаранка і Арына Сабаленка. Дзяўчыны сустрэліся на корце ў якасці саперніц, пераможцай "беларускага дэрбі" стала Сабаленка - яна і выйшла ў наступны круг турніру.