Пасол Расіі сустрэўся з ветэранамі баявых дзеянняў

У расійскай дыпламатычнай місіі адбыўся ўрачысты прыём у гонар ветэранаў, удзельнікаў вялікага праекта, прысвечанага 75-годдзю Вялікай Перамогі.
Sputnik

У рамках святкавання 75-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і юбілею перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ў Саюзнай дзяржаве праводзяцца мемарыяльныя мерапрыемствы.

Пасол Расіі Дзмітрый Мезенцаў сустрэўся напярэдадні з франтавікамі, ветэранамі баявых дзеянняў і Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі, якія ў рамках ваенна-патрыятычнага турызму наведваюць месцы воінскай славы, звязаныя з аперацыяй "Баграціён".

Пасол Расіі сустрэўся з ветэранамі баявых дзеянняў

"Мы па-асабліваму ставімся да беларускага нацыянальнага календара - 3 ліпеня Дзень незалежнасці, які супадае з вызваленнем Мінска", - адзначыў расійскі дыпламат.

Паводле яго слоў, подзвіг, які здзейснілі народы Савецкага Саюза ў гады вайны, знаходзіцца па-за часовымі рамкамі і ён ніколі не будзе забыты.

Дзмітрый Мезенцаў звярнуў увагу, што падрастае пакаленне маладых людзей вельмі граматных і сучасных, якія ўмеюць працаваць з сучаснай тэхнікай.

"Але яны выраслі ў вельмі шчасны час, яны не прайшлі праз тыя выпрабаванні, якія выпалі на долю ветэранаў. Большасць гэтых сімпатычных, талковых рабят не служылі ў войску. Напэўна, у іх іншае адчуванне адказнасці і стаўленне да цяжкасцяў", - адзначыў дыпламат.

Пасол Расіі сустрэўся з ветэранамі баявых дзеянняў

На яго думку, цяпер трэба больш увагі надаваць моладзі, якая  ацэньвае жыццё больш крытычна, чым яно таго патрабуе. Таму голас ветэранаў павінен гучаць па-бацькоўску моцна і як мага часцей на сустрэчах з маладым пакаленнем.

Пасол Расіі сказаў, што ўдзел расійскіх вайскоўцаў у парадзе на Дзень Незалежнасці ў Мінску "падкрэсліў саюзніцкі характар адносін, хто б што ні казаў".