Лукашэнка пагаварыў па тэлефоне з Мядзведзевым

Прэзідэнт Беларусі і кіраўнік урада РФ абмеркавалі супрацоўніцтва паміж дзяржавамі ў розных галінах і тое, якую ролю адыгрываюць урады дзвюх краін у вырашэнні актуальных пытанняў.
Sputnik

МІНСК, 30 жні - Sputnik. Тэлефонная размова прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй урада Расійскай Федэрацыі Дзмітрыем Мядзведзевым адбылася ў пятніцу, пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Лукашэнка і Пуцін паразмаўлялі па тэлефоне

Падчас размовы беларускі лідар і кіраўнік расійскага ўрада абмеркавалі развіццё супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй, а таксама якую ролю ў вырашэнні надзённых пытанняў гуляюць ўрады дзвюх краін.

"Было выказана перакананне, што ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва як у двухбаковым фармаце, так і ў рамках інтэграцыйных праектаў будзе спрыяць росту дабрабыту грамадзян і ўмацаванню міждзяржаўнага дыялогу", - распавялі ў прэс-службе Лукашэнкі.

У пятніцу кіраўнік Беларусі таксама пагаварыў з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Прэзідэнты падчас размовы закранулі актуальнага парадку дня і развіццё двухбаковых адносінаў, абмеркавалі працу над рэалізацыяй дамоўленасцей, дасягнутых у ходзе папярэдніх асабістых сустрэч. Таксама Лукашэнка і Пуцін абмяняліся думкамі і па міжнародных пытаннях.